
Мастоўскае лісце на праспекце Юнацтва
Напярэдадні Новага года сайт “ГС” змясціў крытычныя заўвагі пра працу мясцовага ЖКС. Гэта датычыла наступстваў рамонту каналізацыі на плошчы Леніна, дзе ўтварылася яміна, якую засыпалі шчэбнем. Таксама згадвалася пра непрыбранае лісце па вуліцы Будаўнікоў.
Рэакцыя была імгненнай. Праз дзень плітка на плошчы была пакладзена, смецце неадкладна вывезена.
Гнілое лісце было звезена ад дамоў па веліцы Будаўнікоў, аб чым паведамлялася на сайце. А вось ля пад’ездаў дома № 12 па праспекце Юнацтва яно так і засталося ляжаць ды гніць.