
Пажар у Мастоўскім раёне
2 студзеня а дзясятай гадзіне вечара на пульт Мастоўскага аддзялення МНС паступіла паведамленне аб пажары жылога (дачнага) дома ў вёсцы Нёман.
У выніку здарэння знішчаны страха, маёмасць, перакрыцці. Пад абломкамі абгарэлых канструкцы выяўлены загінулы гаспадар.
Гэтак жа трагічна на Мастоўшчыне распачаўся і мінулы год. Тады 5 студзеня ў вёсцы Мікелеўшчына згарэла летняя кухня і ў ёй загінуў чалавек.
За мінулы год агулам на Мастоўшчыне ад агню загінула 5 чалавек.
Фота МНС