
Дуб у Мастах вясной
Гэты дуб па праву можа стаць адным з сімвалаў горада.
Ён расце побач з гасцініцай. Адметнасць яго ў тым, што вясною, калі ўсе дрэвы наўкол зялёныя, ён доўга стаіць без лісця.

Дуб у Мастах зімой
А вось зімою, калі ўсе дрэвы голыя, на ім лісце.
Сакрэт просты. Гэта рэдкая парода дуба. Звычайна ў народзе такія дрэвы называюць дуб-самец.