Наверх
Слоним
пасмурно
5 °C
Зельва
пасмурно
5 °C
Волковыск
пасмурно
5 °C
Мосты
облачно с прояснениями
5 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
5 °C
Барановичи
пасмурно
5 °C
EUR 2.5049
USD 3.9511
RUB(100) 2.8963
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 400 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 273,27 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 29 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

Газета «Вольнае Глыбокае» спыніла свой выхад

5 января 2021 12:35
Поделиться:
З новага года спыніла сваю дзейнасць незалежная газета “Вольнае Глыбокае”. Год таму выданне адзначыла свой 1000 нумар і 25-годдзе, паведамляе "Радыё Рацыя"

“Вольнае Глыбокае” праіснавала роўна 26 год, апошні нумар выдання выйшаў на каталіцкае Раство.

Над стварэннем газеты і яе распаўсюдам апошні час працавала амаль адна сям’я галоўнага рэдактара і выдаўца Уладзіміра Скрабатуна.

„Як балюча б ні было, але яе давялося закрыць з-за фінансавых праблемаў,” – кажа распаўсюднік газеты і дачка галоўнага рэдактара Надзея Маліноўская. – Праблема адна – гэта фінансы, якіх сапраўды не хапае. Нават калі, з улікам таго, што працую я, сястра, мама, тата, усе мы чацвёра, мы працуем проста на голым энтузіязме і нічога не атрымліваем. Ужо некалькі год. Але на сённяшні дзень склалася такая сітуацыя, што раней мы не атрымлівалі, але газета сама сябе акупляла, і проста на ідэі мы працавалі. Цяпер мы не можам зарабіць нават на друкарню».

Уладзімір Скрабутан

Паводле рэдактара газеты Уладзіміра Скрабатуна, выратаваць выданне ў цяперашніх складаных умовах наўрад ці магчыма, нават нягледзячы на змяншэнне тыражу.

– Наўрад ці магчыма. За 900 асобнікаў я не бачу сэнсу яе выдаваць. Сэнс такі: 900 асобнікаў, альбо мільён асобнікаў, праца абсалютна тая ж самая. Толькі друк каштуе для 900 асобнікаў 435 рублёў. А калі б была тысяча, а калі б было дзве тысячы? Гэта б ужо каштавала тысяча рублёў. Дзе такія грошы ўзяць? У нас столькі рэкламы няма.

Апошнім часам газета “Вольнае Глыбокае” выходзіла накладам 900 паасобнікаў, у лепшыя часы яе наклад дасягаў 5 000 экзэмпляраў. Для глыбачанаў і жыхароў суседніх раёнаў яна была цікавай у першую чаргу краязнаўчымі матэрыяламі і мясцовымі абвесткамі. Але, як кажа Уладзімір Скрабатун, ён не апускае рукі і будзе працаваць над раскруткай электроннай версіі газеты – сайтам vglybokaye.by.

Наш канал в Telegram