
Міхаіл Рылко ў сваім хатнім музеі
Жыў Міхаіл Рылко (1934—2012) на Жыровіцкай вуліцы ў Слоніме ў прыватным доме.
Раней ён працаваў журналістам газет «Знамя юности», «Голасу Радзімы», «Гродзенскай праўды». Усё жыццё збіраў старыя рэчы і ўрэшце стварыў у Слоніме прыватны музей-майстэрню “Беларускае мястэчка”. Пасля смерці стваральніка — не існуе.

Партрэт Міхаіла Рылко слонімскага мастака Пятра Бурсевіча
Міхаіл Рылко таксама з’яўляецца аўтарам кніг «Чайкоўскія», «Красный поезд», «Слонім» (у суаўтарстве), «Рэнесанс беларускага мястэчка».
Пахаваны ў Кракаве.
Фота з архіва «ГС»