Наверх
Слоним
пасмурно
12 °C
Зельва
пасмурно
12 °C
Волковыск
небольшой дождь
12 °C
Мосты
пасмурно
12 °C
Дятлово
пасмурно
12 °C
Барановичи
пасмурно
12 °C
EUR 3.0592
USD 2.518
RUB(100) 3.4103
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

У канцы тыдня пахаладае

5 января 2021 11:36
Поделиться:
Качкі гуляюць на набярэжнай канала Агінскага ў Слоніме

Качкі гуляюць на набярэжнай канала Агінскага ў Слоніме

У Беларусі пахаладае ў канцы тыдня, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

«Пачатак 2021 года на 2-6 градусаў цяплейшы за кліматычную норму. Асноўная порцыя ападкаў у першыя дні года была звязана з праходжаннем цыклону «Кіра». Прычым у паўднёвых раёнах Беларусі ападкі выпадалі ў асноўным у выглядзе дажджу, у той час як па поўначы адзначаўся мокры снег, там гурбы значна падраслі. На раніцу 4 студзеня снежнае покрыва назіраецца ў асноўным па поўначы краіны, яго вышыня вагаецца ад 1 да 12 см. У раёне метэастанцыі Верхнядзвінск гурбы дасягаюць 18 см», — распавялі ў Белгідрамеце.

У аўторак, 5 студзеня, пад уплывам атмасферных франтоў ноччу на большай частцы тэрыторыі, удзень пераважна па захадзе краіны пройдуць ападкі (дождж, мокры снег). У цёплай і вільготнай паветранай масе ноччу і раніцай у многіх раёнах будуць згушчацца туманы, якія пагаршаюць бачнасць да 100-500 м. Месцамі чакаецца слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер прагназуецца ўсходні ўмераны, удзень у асобных раёнах парывісты. Тэмпература паветра на працягу сутак складзе ад мінус 1 да плюс 5 градусаў.

У сераду, 6 студзеня, франтальныя раздзелы, якія перамяшчаюцца з тэрыторыі Украіны, абумовяць ноччу месцамі, раніцай і ўдзень на большай частцы тэрыторыі Беларусі кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж). У асобных раёнах чакаюцца туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер прагназуецца ўсходні, паўднёва-ўсходні ўмераны, ноччу парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 5 да плюс 2 градусаў, удзень будзе ад мінус 3 да плюс 4.

У чацвер, 7 студзеня, уначы на большай частцы тэрыторыі, удзень месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж). У асобных раёнах чакаюцца слабыя туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер прагназуецца ўсходні ўмераны. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 6 да плюс 1, удзень — ад мінус 3 да плюс 3 градусаў.

«У канцы тыдня напрамак ветру зменіцца на паўночна-ўсходні, тэмпературны фон пачне паніжацца. Будуць пераважаць снег і мокры снег, толькі ў паўднёвых раёнах пры слабастаноўчых тэмпературах яшчэ будзе адзначацца мокры снег з дажджом», — адзначылі ў Белгідрамеце.

У пятніцу і суботу, 8-9 студзеня, на большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць ападкі (снег, мокры снег, па поўдні з дажджом). У асобных раёнах чакаецца слабы туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 6 да плюс 1, месцамі — да 8 градусаў марозу. Удзень будзе ад мінус 4 да плюс 3.

У нядзелю, 10 студзеня, месцамі па краіне пройдзе кароткачасовы снег, мокры снег. У асобных раёнах чакаецца слабы туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 1 па поўдні да мінус 10 па поўначы, удзень будзе ад нуля да 7 градусаў марозу.

Такім чынам, студзень крыху становіцца падобным на сябе зімовага, калі верыць сіноптыкам.

Фота з архіва «ГС»

Наш канал в Telegram