
Пасля рамонту ў Мастах
У Мастах з зайздросным пастаянствам адбываецца адна і тая самая з’ява: пасля заканчэння работ на ходніках знікае тратуарная плітка.
Нядаўна гэта можна было назіраць ля Дома Саветаў. Аднак, пасля паведамлення пра тое “ГС”, плітка была вернута на месца.
Зараз падобны выпадак можна назіраць па вуліцы 30 гадоў ВЛКСМ насупраць аўтастанцыі. Знятая на ходніку плітка звезена, а тое месца засыпана звычайным пяском.