Наверх
Слоним
пасмурно
0 °C
Зельва
пасмурно
0 °C
Волковыск
пасмурно
0 °C
Мосты
пасмурно
0 °C
Дятлово
пасмурно
0 °C
Барановичи
пасмурно
0 °C
EUR 3.0986
USD 2.5475
RUB(100) 3.4261
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

У Гродне судзяць адразу чатырох чалавек за гвалт над міліцыянтамі

8 января 2021 9:46
Поделиться:

Ілюстрацыйнае фота

У судзе Ленінскага раёна Гародні 6 студзеня пачаўся працэс па крымінальнай справе аб гвалце над міліцыянерамі (суддзя Генадзь Мазайла), паведамляе “Радыё Рацыя” са спасылкай на belapan.by.

На лаве падсудных чатыры чалавекі: Міхаіл Юдзін, Вадзім Хіжнякоў, Сяргей Яфімовіч (жыхары Гародні) і Андрэй Севяртока (Масты Гарадзенскай вобласці). Ім ад 33 да 49 гадоў.
Мужчын абвінавачваюць у тым, што 27 верасня, дзейнічаючы ў змове, яны ўчынілі гвалт у дачыненні да міліцыянераў. Вядомыя прозвішчы двух пацярпелых — Заяц (жанчына-міліцыянер) і Башко.

Паводле матэрыялаў справы, Севяртока ля кінатэатра „Усход” ударыў Заяц кулаком па галаве і нагой па назе, Яфімовіч кінуў у яе невядомы прадмет. Затым Юдзін ударыў Башко па тулаве, руцэ і галаве, а Хіжнякоў кінуў у Башко невядомы прадмет. У Заяц сіняк на назе, у Башко — „фізічная боль і пакуты”.

Усіх чацвярых фігурантаў абвінавачваюць паводле арт. 364 Крымінальнага кодэкса (гвалт у дачыненні да работніка міліцыі), Севяртоку — таксама паводле арт. 413 (уцёкі з-пад варты), бо ў дзень затрымання ён апынуўся ў бальніцы, адкуль збег. Пазней яго зноў затрымалі.

Пацярпелыя заявілі хадайніцтва пра тое, каб іх дапытвалі па-за полем зроку астатніх дзеля іх бяспекі. Суддзя хадайніцтва задаволіў.

Падсудныя віну не прызналі, акрамя Севяртокі, які прызнаў часткова гвалт у дачыненні да міліцыянераў.

На наступным пасяджэнні 11 студзеня дапытаюць абвінавачаных і пацярпелых.

Наш канал в Telegram