
Алег Юрэня-малодшы
Пасля мінулых прэзідэнцкіх выбараў, калі Алег Юрэня-старэйшы, бацька знакамітага весляра Алега Юрэні, выказаў сваю прынцыповую пазіцыю наконт іх вынікаў, білборд з выяваю спартоўца хутка быў заменены.
Аднак па выніках мінулага года Алег Юрэня-малодшы заняў першы радок у спісе дзесяці лепшых спартоўцаў Мастоўшчыны.
Неабходна адзначыць, што Алег Юрэня валодае наступнымі спартовымі тытуламі: майстар спорту міжнароднага класа, чэмпіён і неаднаразовы прызёр чэмпіяната свету, чэмпіён Беларусі, кандыдат на ўдзел у Алімпійскіх гульнях у Токіё. Выступае на байдарцы. Зараз жыве і трэніруецца ў Брэсце.
Прыемна адзначыць, што ў гэту дзясятку ўвайшлі дзве выхаванкі мастоўскай баскетбольнай школы Ірына Венская і Кацярына Ерамеева. Зараз яны гуляюць за каманду «Цмокі-Мінск».
Фота з архіва аўтара