
У Талькаўшчыне каля помніка Сяргею Крошыну
10 студзеня 1986 года каля вёскі Талькаўшчына Слонімскага раёна пацярпеў крушэнне ваенны самалёт Міг-21, які пілаціраваў лётчык-знішчальнік капітан Сяргей Крошын. Пілот загінуў.
Расследаванне катастрофы выявіла, што на вышыні 250 метраў самалёт сутыкнуўся з аб’ектам, вага якога не перавышала 2,5 кг.

Сяргей Крошын
У самалёце было разбіта лабавое шкло. Пілот часткова ці цалкам згубіў зрок. Ён інтуітыўна пацягнуў штурвал на сябе, выйшаў на вышыню большую за кіламетр і з боку КПФ накіраваў самалёт з крэнам на крыло ў бок Талькаўшчыны. Такім чынам капітан Крошын вывеў самалёт за рысу горада.
Ніхто з людзей ад падзення самалёта не пацярпеў. Быў разбураны крайні дом у вёсцы Талькаўшчына ды часткова пацярпелі ад абломкаў самалёта некалькі суседніх з ім дамоў. Аднаму з вяскоўцаў, які ў той час ішоў па вуліцы, абломкам дзюралю парэзала куртку.
Фота з адкрытых крыніц у інтэрнэце