
Кот ахоўвае стужкі з лета...
Адразу пасля мінулагодніх выбараў на лаўцы ля пад’езда аднаго з дамоў на праспекце Юнацтва ў Мастах былі завязаны бел-чырвона-белыя стужкі.
Неўзабаве стужкі зрэзалі, але яны тут жа з’явіліся зноў. І ў гэты час на лаўцы ўсеўся дародны рыжы кот. Сыходзіў у падвал толькі ў непагадзь.
З таго часу стужкі ніхто кранаць не стаў. На лаўцы яны вісяць больш чатырох месяцаў. Столькі ж часу там сядзіць чацвяраногі ахоўнік.

Кот ахоўвае стужкі на лаўцы пяты месяц
Прыйшла зіма, але яна ніяк не паўплывала на яго службу.