
Выхад на трэніроўку

Трэніроўка на Нёмане
Поспехі выхаванцаў школы вядомы не толькі ў Беларусі, але і свеце. Акрамя Алега Юрэні, у дзясятку лепшых спартоўцаў Мастоўшчыны мінулага года ўвайшлі Мікіта Рудзевіч – чэмпіён Беларусі, Іна Саўчук – трохразовы чэмпіён Еўропы, Людміла Сінкель – фіналіст чэмпіянату Еўропы і свету, Таццяна Шмукта – бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы.

Уладзмір Парфіновіч у маладосці
Варта зазначыць, што сярод трэнераў у школе працуе такая знакавая фігура як Уладзімір Парфіновіч, заслужаны майстар спорту СССР, адзіны ў свеце байдарачнік, які выйграў тры залатыя медалі на адных Алімпійскіх гульнях, у 1980-1983 гадах чатыры разы прызнаваўся лепшым спартсменам БССР.

Уладзімір Парфіновіч
У свой час Парфіновіч трэніраваў зборныя Расіі і Польшчы. Аднак з-за яго прынцыповай грамадзянскай пазіцыі чыноўнікі ад спорту не дазволілі яму перадаваць свой багаты вопыт на самым высокім узроўні. Таму Уладзімір Уладзіміравіч ахвотна прыняў прапанову і зараз каторы год працуе ў Мастах.