
Уваход на падвясны мост у Мастах
Перакрыты ён звычайнай гурбай снегу, якую насунуў туды трактарыст з камунальнай гаспадаркі, які ачышчаў у парку ходнікі.
Адліга ставары наст ды зрабіла склізкім. Трэба быць абачлівым, каб пераступіць яго, інакш можна ўпасці. Асабліва асцярожным трэба быць тут ноччу, бо мост не асвятляецца.
Падвясны мост знаходзіцца ў ведамстве мастоўскіх камунальнікаў, але снег там ніхто не прыбірае.