
Прадметы злачынства затрыманага
54-гадовага грамадзяніна Расіі ў верасні 2020 года затрымалі ў Іванаве за незаконнае знаходжанне ў Беларусі. Калі затрыманага даставілі ў РАУС, мужчына параніў нажом двух супрацоўнікаў міліцыі. Міліцыянеры выбілі нож з рук нападніка, што выратавала іх жыцці, але пры гэтым яны атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці.
Як патлумачыў Дзмітрый Іванюк, у ліпені мінулага года мужчына быў прымусова высланы з Беларусі на пяць гадоў, але вярнуўся назад, хоць і быў папярэджаны пра крымінальную адказнасць за гэта.
Цяпер замежніка будуць судзіць за знаходжанне ў Беларусі да сканчэння тэміну забароны на ўезд у краіну і за замах на сабойства двух чалавек пры выкананні імі службовых абавязкаў.
Мужчына знаходзіцца пад вартай. Яго справу перадалі ў пракуратуру для накіравання ў суд. Раней гэты грамадзянін Расіі ўжо прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за нанясенне цялесных пашкоджанняў, адзначае УСК.
Фота УСК