
Арыгінальная кампазіцыя ў Мастах
Навагоднія кампазіцыі ў Мастах разнастайныя, а вось арыгінальных не шмат. Адна з іх — ля аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў, што па вуліцы Будаўнікоў.
У сувязі з каранавірусам аддзяленне зараз часова не прымае наведвальнікаў.

Снегавік у вакне
Непадалёку ў вакне салона прыгажосці “Святлана”, што па праспекце Юнацтва, красуецца бел-чырвона-белы Снегавік.