Наверх
Слоним
пасмурно
1 °C
Зельва
пасмурно
1 °C
Волковыск
пасмурно
0 °C
Мосты
пасмурно
0 °C
Дятлово
пасмурно
0 °C
Барановичи
пасмурно
0 °C
EUR 3.0986
USD 2.5475
RUB(100) 3.4261
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Рукапіс

12 января 2021 11:40
Поделиться:
За друкаркай

Ілюстрацыйнае фота

У мяне няма праблем з рукапісамі. Я іх чытаю па меры паступлення і адпраўляю ў друк ці адразу ў архіў.

—Ты што, алкаголікаў абараняеш? — стала ў позу аўтарка опуса пра мясцовых мужчын-п’яніц з канкрэтнымі імёнамі і назвамі вуліц, дзе тыя жывуць.
—Дзе папка з маімі вершамі? — пытаецца назаўтра (зноў дзеля гэтага спецыяльна прыйшоўшы ў рэдакцыю) мясцовая паэтка-пенсіянерка.
— Не абараняю я алкаголікаў, але і друкаваць гэта ў такім выглядзе не будзем — кажу адной. —Згубілася недзе ваша папка пры перавозе (не мной) з аднаго памяшкання ў другое, магчыма, здалі яе ў макулатуру. Мне вельмі шкада, але нічога ўжо не зробіш,— у чарговы раз тлумачу і выбачаюся перад другой.
—Гэта вашы праблемы! — безапеляцыйна выстрэльвае паэтка, быццам я знарок недзе схаваў дарагую ёй папку ды не хачу аддаваць. Гэтак жа настойліва прапаноўвала друкаваць яе апавяданні пра мужчын аўтарка прозы.
У мяне няма праблем з рукапісамі. Я іх чытаю па меры паступлення і адпраўляю ў друк ці адразу ў архіў. Гэта мая работа. Да ўсяго, у наш час рукапіс, ці машынапіс — ужо не актуальна, патрабуецца файл з тэкстам на электронным носьбіце. І не важна, гэта вершы, артыкул, ці дэтэктыўная аповесць на цэлую кнігу — усё мусіць быць у лічбе. А рукапіс…
Рукапіс сваіх юначых вершаў — агульны сшытак на 96 старонак —я падараваў універсітэцкаму таварышу-графаману з пажаданнем навучыцца пісаць хаця б так. Тады ў мяне не было не тое што камп’ютара, але і звычайнай друкаркі. Было гэта яшчэ да дыктату лічбавых тэхналогій, напрыканцы 80-х гадоў мінулага стагоддзя. З тае пары ў мяне і няма праблем з рукапісамі — яны ідуць альбо ў друк, альбо ў архіў, які час ад часу падчышчаецца. Рукапісы ды машынапісы вельмі добра гараць у печцы і ацяпляльным катле. А ўвасобленыя ў матэрыю літаратурных часопісаў, альманахаў ды калектыўных зборнікаў мае творчыя высілкі і пакуты на ніве прыгожага беларускага пісьменства радамі пыляцца на кніжных паліцах ды просяцца ў макулатуру, бо больш іх ніхто не чытае, а на паліцах не хапае месца ставіць новыя выданні.
Рукапіс ужо архаізм. Сёння губляюцца электронныя файлы. Так не захаваўся файла з тэкстамі майго паэтычнага зборніка “І доўжыцца ноч”. Даведаўся я пра тое тады, калі паступіла прапанова размясціць кнігу на адной з пляцовак у інтэрнэце.
Усё часцей кнігі спачатку публікуюцца ў сеціве, а ўжо потым друкуюцца на паперы, калі становіцца зразумела, што рэч таго вартая. Ды жывуць і пішуць яшчэ аўтары з таго часу, калі адпраўлялі ў лагеры не толькі за знойдзеную ў рукапісе, а нават прылюдна агучаную праўду жыцця. Для іх і сёння іх рукапіс (ці машынапіс) ёсць увасобленая ў літару творчасць духу, якая неадкладна патрабуе месца на газетных ці кніжных старонках. Каб можна было напісанае ў руках патрымаць. І вераць — іх прачытаюць.
Вось я прыходжу на працу, адкрыаю папку з вершамі чарговага аўтара і чытаю:
“Нет лучшего рецепта
От мук сердечных ран:
Своди жену чужую
В роскошный ресторан…”
З першай страфы верша зразумелы лёс гэтага машынапісу — у архіў. Добра, што аўтар маладзейшы гадоў на 30 за ўзгаданых тут жанчын і не вельмі на тое пакрыўдзіцца. Тым больш, што я сумленна дачытаў гэты і прачытаў яшчэ тры вершы з папкі. Такім чынам, як мінімум, аднаго чытача гэты аўтар ужо займеў.
А рукапіс не шкада.

P.S.

Тое было, калі мы яшчэ рабілі папяровую «Газету Слонімскую».

Наш канал в Telegram