Наверх
Слоним
пасмурно
1 °C
Зельва
пасмурно
1 °C
Волковыск
пасмурно
0 °C
Мосты
пасмурно
0 °C
Дятлово
пасмурно
0 °C
Барановичи
пасмурно
1 °C
EUR 3.0986
USD 2.5475
RUB(100) 3.4261
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Юры Гізоўскі — кіраўнік СПК “Азяранскі”: факты мінулай гаспадарчай дзейнасці

12 января 2021 15:09
Поделиться:
Юры Гізоўскі

Юры Гізоўскі

Гэта факт дзейнасці Юрыя Іванавіча зафіксаваны напрыканцы чэрвеня 2012 года, калі ён працаваў кіраўніком філіяла “Мінскі мясакамбінат” “МКК-Агро” (Дзяржынскі раён).

Ля вёскі Данілавічы было месца для збору гною. Глеб Новік праязджаў побач і пабачыў там шмат бульбы. Сфатаграфаваў і прыслаў на “гарачую лінію”.

Па словах мясцовых жыхароў, там захоўвалася не менш за 100 тон бульбы другога гатунку, але папярэдне ранкам яна была засыпана гноем.

Юры Гізоўскі зазначыў, што гэта адыходы ад перабору і там толькі 15 тон. Паступіць такім чынам яму дазваляюць нарматыўныя дакументы.

У канторы здымачнай групе паказалі зусім іншыя дакументы.

У Міністэрстве сельскай гаспадаркі Таццяна Гуменюк, намеснік начальніка аддзела па вытворчасці і гадлі, пракаментавала той выпадак так: “Бульба, непрыгодная для корму, павінна ісці на перапрацоўку… Калі бульба зусім непрыгодная, то ў гаспадарцы складаецца адпаведны акт і яна ўтылізуецца”.

Аб такім акце ў гаспадарцы не чулі.

Таццяна Гуменюк яшчэ дадала: “Як можна бульбу змешваць з гноем? На гэта можна толькі сказаць, што гэта нерадзівы і неахайны гаспадар”.

Яшчэ адзін прыклад гаспадарання Юрыя Гізоўскага

З 2018 года ён працуе ў ААТ “Камароўка” Брэсцкага раёна, напачатку намеснікам, затым кіраўніком.

Даведка
Прадпрыемства было створана ў 2002 годзе на базе калгаса імя Дзяржынскага. Некалькі разоў мяняла ведамасную падначаленасць (Нацбанк РБ, холдынг “Агракамбінат Мачулішчы”). У 2017 годзе перайшло ў камунальную ўласнасць Брэсцкага раёна. Гаспадарка шматпрофільная, спецыялізуецца на вытворчасці і перапрацоўцы мяса птушкі, малочнай жывёлагадоўлі, раслінаводстве, вырабе вокнаў і дзвярэй з ПХВ. На прадпрыемстве працуе 1200 чалавек.

У сеціве чытаем адзін з водгукаў партнёраў “Камароўкі”: “…гэта “цудоўная” арганізацыя не аплачвае прадукцыю, якая была адгружана ў сакавіку 2017 года. Дырэктар (Гізоўскі Юры Іванавіч) адказвае вельмі груба і не збіраецца плаціць… Будзьце асцярожны і нічога не давайце ім у доўг!”

Вось як паступілі работнікі птушкафабрыкі. Яны павіншавалі дырэктара такім чынам: “Калектыў убойнага цэха птушкафабрыкі “Дубраўскі бройлейр” ад “усёй душы” віншуе дырэктара ААТ “Камароўка” Гізоўскага Юрыя Іванавіча з Новым годам!”.
Калектыў, у якім працуе каля сотні чалавек, шкадаваў, што іх “любімы” дырэктар не жадае сустрэцца з ім і абмеркаваць праблемы, якія ўзніклі на прадпрыемстве.

Асноўная праблема – гэта перапрацоўка. Працоўная змена рабочых птушкафабрыкі складае ад 12 да 16 гадзін (рабочы дзень пачынаўся ў 9, канчаўся ў гадзіну ночы). За перапрацоўку аплата мізэрная. Працуюць яны і ў выходныя. Спецадзення не выдаюць, абсталяванне ў цэху не працуе, і рабочыя амаль усе аперацыі выконваюць уручную.

Паколькі дырэктар не пажадаў сустрэцца з калектывам, людзі звярнуліся да Народнага рэпарцёра і распавядалі тое на камеру, што і было змешчана ў інтэрнэце. Адбывалася тое год назад.

Неўзабаве Юры Гізоўскі з’яўляецца на Мастоўшчыне

Паколькі намеснік упраўляючага “Мастаўчанкі” Іван Слесар знаходзіцца пад следствам і адхілены ад пасады, то на яго месца прызначаецца Юры Іванавіч.

За значную суму (яна карэспандэнту “ГС” вядома) Гізоўскі набывае дом у Мастах Правых.

Пасля таго, як Валеры Літвін з пасады старшыні сельгаспрадпрыемства “Азяранскі” перайшоў на працу першага намесніка старшыні Карэліцкага райвыканкама, Гізоўскі займае яго месца.

Старшыня Мастоўскага райвыканкама Юры Валяваты мае надзею, што новы кіраўнік выправіць у гаспадарцы недахопы на працягу 80 дзён.
Вось толькі ўзнікае пытанне: ці не паўстануць новыя?

Фота з архіва аўтара

Наш канал в Telegram