
Чарга за яйкамі ў Мастах
Кожную сераду ў Масты з Бераставіцы прыязджае машына для гандлю яйкамі. У крамах Мастоў іх дастаткова, аднак ужо да дзесяці гадзін, калі павінна прыехаць машына, заўжды збіраецца ладная калейка пакупнікоў. Бывае да 30 чалавек.
Кошт дзясятка яек у залежнасці ад катэгорыі: 2.60 і 2.40 руб. Пакупнікі бяруць не адзін дзясятак.
У сённяшнюю сераду, нягледзячы на снегапад, у калейцы менш дзесяці чалавек не было.
Звычайна яйкі скупляюцца без астатку.