
Ілюсрацыйнае фота
За мінулы год у Слонімскім раёне адбылося 50 пажараў, на якіх загінулі 7 чалавек і 3 былі траўмаваны, паведамляе Слонімскі РАНС.
Матырыяльныя страты ад пажараў склалі 286 тысяч рублёў. У 2020 годзе агнём было знішчана 7 будынкаў, 6 адзінак тэхнікі, 5 га пшаніцы на карані, 120 тон сена, 51,8 тон саломы, пашкоджаны 44 будынкі і 3 адзінкі тэхнікі.
Прычыны пажараў былі розныя: неасцярожнае абыходжанне з агнём (21), парушэнне правіл эксплуатацыі энергагенірыруючых прыстсаванняў і печак (11), парушэнне правіл эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання (10), падпал (1), праяўленне сілаў прыроды (2), парушэнне правіл захоўвання, выкарыстання, прыгатавання і транспарціроўкі рэчываў і матэрыялаў (2), і іншыя (3).