Наверх
Слоним
небольшой снег
-1 °C
Зельва
небольшой снег
-1 °C
Волковыск
небольшой снег
-1 °C
Мосты
пасмурно
-1 °C
Дятлово
пасмурно
-1 °C
Барановичи
небольшой снег
-1 °C
EUR 3.1529
USD 2.6073
RUB(100) 3.5453
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Следства закончана, справа перададзена ў суд

15 января 2021 21:55
Поделиться:
Прэс-служба пракуратуры паведаміла, што закончана следства па справе 38-гадовага мастаўляніна. Яго вінавацяць у публічнай знявазе прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў, а таксама хуліганстве і злосным хуліганстве.

Найперш, згодна матэрыялаў следства, абвінавачваемы ў жніўні мінулага года змясціў у адным з тэлеграм-чатаў «непрыстойны, прыніжаючы гонар і годнасць каментар пад фатаздымкам старшыні райвыканкама Юрыя Валеватага. Надалей, у верасні-кастрычніку правёў шэраг акцый, якія, на думку пракуратуры, «вызначаюцца па свайму зместу выключным цынізмам»:
— на аўтатрасе Масты-Гродна паблізу вёсак Савінка, Заполле і Дубна нанёс бел-чырвона-белыя лініі;
— «павесіў пудзіла ў міліцэйскай форме і рабіў надпісы» пад навесамі аўтобусных прыпынкаў Мікелеўшчына, Дубна, Чарлёна;
— у лесе паміж горадам Масты і вёскай Масты Правые на 33-х дрэвах намаляваў БЧБ сцягі, у полі расставіў таблічкі ў выглядзе надмагільных знакаў «з надпісамі, якія дэманструюць непавагу да дзяржаўнага кіравання, а побач з таблічкамі паставіў труну з пудзілам у форма міліцыянера.
Усё гэта выстаўлялася ў тэлеграм-каналах.
Мастаўляніна затрымалі напачатку лістапада мінулага года. Яму прад’яўлены абвінавачванні па ч. І і ч. 2 арт.339 КК (хуліганства і злоснае хуліганства). (ч.1 арт.339 прадугледжана пакаранне ад штрафа да 3 гадоў зняволення, ч.2 арт.339 прадугледжана ад арышту на 6 месяцаў да зняволення да 6 гадоў.)
Акрамя таго, вылучана абвінавачванне па арт.369 КК (знявага прадстаўніка ўлады). (Пакаранне згодна гэтага артыкула ад ад грамадскіх работ да 3 гадоў абмежавання волі).
Справа перададзена ў суд.

Наш канал в Telegram