
Слонімскі драмтэатр пакажа чатыры спектаклі для дзяцей і дарослых у гэтыя выхадныя, 16-17 студзеня.
У суботу і нядзелю, 16 і 17 студзеня, адбудзецца паказ спектакля для дзяцей «Падарунак для зорачкі» рэжысёра Вікторыі Міхальчык.
Пачатак у 12 гадзін.
Для дарослых у суботу запланаваны спектакль «Свабодны шлюб» у пастаноўцы рэжысёра В.Голікава.
Пачатак у 17 гадзін.
У нядзелю пройдзе паказ спектакля «Тустэп на фоне чамаданаў» рэжысёра Васіля Сяўца.
Пачатак у 17 гадзін.