
Ілюстрацыйнае фота
Беларускі прафсаюз работнікаў дзяржаўных устаноў вылучыў дэлегатам старшыню Мастоўскага райвыканкама Юрыя Валеватага. (Гэтае прафсаюзнае аб’яднанне шматколькаснае, у сваіх шэрагах налічвае некалькі соцен тысяч чалавек.)
Прафсаюз саюза жанчын дэлегаваў на форум намесніка старшыні райвыканкама Марыну Давыдзік.
Прафсаюз аховы здароўя накіраваў галоўнага ўрача Мастоўскай ЦРБ Аляксандра Козіча.
«Белую Русь» будзе прадстаўляць начальнік Мастоўскага аддзялення па НС Генадзь Адамовіч.
Прафсаюз работнікаў адукацыі і навукі спыніў свой выбар на дырэктары гімназіі №1 Надзеі Хальцовай.
Па-за складам дэлегацыі засталіся мастоўскія пенсіянеры і БРСМ. Гэта значыць, што іх месца ў масоўках, якія праводзіць кіраўніцтва падчас розных мерапрыемстваў, і не болей. Не спрацавала знакамітае выслоўе: маладым у нас усюды дарога, старым заўжды пашана.