
Ілюстрацыйнае фота
У 02.15 гадзін 17 студзеня ратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар у жылым доме ў вёсцы Жукоўшчына Дзятлаўскага раёна.
Работнікі МНС вынеслі з хаты атручанага прадуктамі гарэння гаспадара дома, які шпіталізаваны.
У выніку пажару пашкоджаны перакрыцці ў доме на плошчы 2 кв. метры, а таксама агнём знішчаны ложак.
Прычына пажару высвятляецца.