
Белы снег Вострава...
На паэтычнай хвалі
Белы снег Вострава
Рэжа па-вострым мне
Вочы ў душу
Стратаў сваіх
І вёскі…
Жывем мы тут
Неданоскі,
Яшчэ жывем,
Мо 8, ці 7,
Усе
У старым сяле,
Хто засталіся…
Хоць я не тут,
А душа — дзе кут
Мой родны,
Дзе я свабодны…
Белы снег Вострава
Рэжа па-вострым мне…
13.12.2020 – 18.01.2021
Вострава — Пятралевічы