Наверх
Слоним
пасмурно
2 °C
Зельва
пасмурно
2 °C
Волковыск
туман
2 °C
Мосты
туман
2 °C
Дятлово
туман
2 °C
Барановичи
облачно с прояснениями
1 °C
EUR 3.1529
USD 2.6073
RUB(100) 3.5453
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Маладую маці са Слоніма Кацярыну Салевіч асудзілі за знявагу амапаўца ў тэлеграм-канале

22 января 2021 17:20
Поделиться:
Кацярына Салевіч у судзе... Пацярпелы адвярнуўся

Кацярына Салевіч у судзе... Пацярпелы адвярнуўся

22 студзеня ў Слонімскім раённым судзе слухалася крымінальная справа па абвінавачванні маці дваіх дзяцей Кацярыны Салевіч у знявазе 25 жніўня 2020 года ў тэлеграм-канале “Слоним для жизни” дзейснага супрацоўніка мінскага АМАП Сяргея Асколкава пры выкананні ім сваіх службовых абавязкаў — артыкул 369 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

У пачатку слуханняў пацярпелы ў гэтай справе старшы сяржант АМАП Сяргей Асколкаў хадайнічаў, каб суд быў закрыты, бо ён баіцца, што будуць разгалошаны яго персанальныя дадзеныя, а таксама інфармацыя пра месца яго жыхарства і месца жыхарства яго родных, а гэта пагражае іх бяспецы. Суд хадайніцтва адхіліў.

У судовай зале

Варта адзначыць, што і падсудная Салевіч, і пацярпелы Асколкаў маюць пастаянную слонімскую рэгістрацыю, але ніколі не былі асабіста знаёмымі. Іх шляхі перасякліся толькі аднойчы ў тэлеграм-канале “Слоним для жизни”, калі на той час адміністратар гэтага канала Кацярына Салевіч у паведамленні пад фотаздымкам мужчыны ў жоўтай спартыўнай цішотцы напісала адно слова з трыма клічнікамі: “П…р!!!”.

Пасля паседжання

— На той момант жоўтая майка выклікала ў мяне асацыяцыі са значэннем слова, якое я напісала ў асабістым паведамленні Каліне Маліне пра героя гэтага здымка. Рэпостаў я не рабіла і ніякую асабістую інфармацыю пра чалавека на здымку не распаўсюджвала. Якім чынам інфармацыя пазней патрапіла ў адкрыты доступ, не ведаю, — тлумачыла ў судзе Кацярына Салевіч.

Тое, што гэта яна зрабіла такі запіс у сацсетцы пад нікам Парацэтамол, падсудная не адмаўляла і ў гэтай частцы абвінавачвання прызнала сваю віну.

— Гэтая жанчына абразіла мяне як чалавека, як асобу, як мужчыну і як дзейснага супрацоўніка. За 7 гадоў працы ў міліцыі са мной такое здарылася ўпершыню. Я і мае родныя панеслі маральныя пакуты з-за гэтай інфармацыі ў тэлеграм-канале “Слоним для жизни”. Таму я заяўляю да яе пазоў аб кампенсацыі маральнай шкоды ў памеры 3000 рублёў. Гэтыя грошы я пералічу на рахунак “Дома малюткі”, — заявіў у судзе Сяргей Асколкаў.

Пракурор у сваім выступленні палічыла віну Кацярыны Салевіч цалкам даказанай па артыкуле 369 Крымінальнага кодэкса і з улікам станоўчай характарыстыкі і наяўнасці на ўтрыманні падсуднай сына 5 гадоў і дачкі 11 месяцаў прапанавала пакараць яе 1 годам і 6 месяцамі абмежавання свободы без накіравання ў папраўчыя ўстановы адкрытага тыпу.

Паведамленне пра суд

Са свайго боку, адвакат падсуднай зазначыў, што такое пакаранне — гэта максімальнае пакаранне па названым артыкуле пры тых абставінах, у якіх знаходзіцца яго падабаронная. Малалетнія дзеці, станоўчая характарыстыка і адсутнасць у здзейсненым небяспекі для грамадства, на думку адваката, максімум могуць пацягнуць на невялікі штраф. А паколькі Кацярына Салевіч не распаўсюджвала асабістых звестак пра Сяргея Асколкава і яго блізкіх і доказаў яе віны ў частцы знявагі гонару і годнасці супрацоўніка міліцыі ў судзе, паводле абаронцы, не прагучала, то ён прасіў суд апраўдаць яго падабаронную, а Сяргею Асколкаву ў яго позве аб кампенсацыі маральнай страты адмовіць.

У апошнім слове на судзе Кацярына Салевіч у чарговы (трэці за паседжанне) раз папрасіла ў Сяргея Асколкава прабачэнне за абразу ў яго адрас у тэлеграм-канале, зноў зазначыла, што ніякіх асабістых звестак пра яго не распаўсюджвала, а таму позву аб кампенсацыі маральнай страты не прызнае.

Пасля гэтага суддзя Аляксандр Ярмолік аб’явіў перапынак да вынясення прысуду па справе да 16.30.

У выніку суд прызнаў Кацярыну Салевіч вінаватай па высунутым ёй абвінавачванні, але зменшыў пакаранне — прызначыў ёй 1 год «хатняй  хіміі», 1000 рублёў кампенсацыі за маральную шкоду пацярпеламу, а таксама абавязаў выплаціць 87 рублёў дзяржпошліны і канфіскаваў у даход дзяржавы мабільны тэлефон, з якога прагучала знявага ў адрас старшага сяржанта АМАП Сяргея Асколкава.

Прысуд у законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны ў адпаведнасці з заканадаўствам.

Наш канал в Telegram