Наверх
Слоним
пасмурно
14 °C
Зельва
пасмурно
14 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
15 °C
Мосты
облачно с прояснениями
15 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
15 °C
Барановичи
облачно с прояснениями
13 °C
EUR 3.1436
USD 2.6411
RUB(100) 3.4298
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

У Мастах пачаўся суд за пудзілы

22 января 2021 15:17
Поделиться:

Стэла ў Мастах

21 студзеня пачаўся разгляд крымінальнай справы Віктара Царыкевіча. Як паведамляе harodniaspring.org, мастаўляніна судзяць за павешаныя пудзілы міліцыянераў, труны з “цынічнымі” надпісамі і малюнкі ў горадзе.

Працэс вядзе старшыня Мастоўскага раённага суда Віталь Сінілаю. З-за каранавіруса ідзе закрытае паседжанне. Царыкевіча судзяць па ч.1 і ч.2 арт. 399 – хуліганства і хуліганства здзейсненае паўторна. Упамінанне слова “цынічнасць” у артыкулах няма. Яшчэ ён адказвае па арт. 369 – знявага прадстаўніка ўлады. Па першаму артыкулу прадугледжаны вырак да 6 гадоў зняволяння, па другому – да трох.
Па выніках разгляду справы гэта можа быць самы жорсткі вырак сярод пратэстоўцаў.
Віктару Царыкевічу, сярод іншага, прыпісваюць абвінавачванне ў размалёўванні стэлы на ўездзе ў Масты. Мастаўляне схіляюцца да думкі, што такое падсудны не мог зрабіць, бо тое здзейсніць аднаму практычна немагчыма.

Фота з архіва аўтара

Наш канал в Telegram