
Ілюстрацыйнае фота
Вечарам 22 студзеня адбыўся пажар у кватэры на шостым паверсе дзевяціпавярховіка ў Лідзе на вуліцы Касманаўтаў, паведамляе МНС.
У агні загінулі гаспадар кватэры і яго сын, а таксама мужчына, які быў у гасцях. Агонь пашкодзіў канапу і крэсла, закопчаны столь і сцены ў кватэры.
Прычына пажару высвятляецца. Усяго за мінулыя суткі на Гродзеншчыне адбылося тры пажары.