
Ілюстрацыйнае фота
У 16.22 гадзін 23 студзеня ратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар у кватэры на другім паверсе пяціпавярховіка на вуліцы Катоўскага ў Ваўкавыску.
Байцы МНС вынеслі з агню гаспадара кватэры 1971 года нараджэння, які атрымаў апёкі і быў у непрытомным стане. Мужчына шпіталізаваны.
Агонь знішчыў мэблю на кухні, закопчаны сцены. Прычына пажару высвятляецца.