
Мастоўскі кот
«ГС» ужо пісала пра ката ў Мастах, які пяты месяц ахоўвае бел-чырвона-белыя стужкі.
Hrodna. Life на яго прыкладзе распавяла, якія пакаранні з сакавіка гэтага года могуць мець пратэстоўцы, што будуць карыстацца падобнай сімволікай.
Дык вось, мастоўскаму кату могуць быць вынесены наступныя пакаранні: грамадскія работы, адміністрацыйны арышт да 30 сутак ці штраф у 200 базавых адзінак.
Днямі вельмі прыемна было бачыць, што ката тое ніколькі не турбуе. Непагадзь, снег на лаўцы, а ён сядзіць і сцеражэ стужкі.