Наверх
Слоним
пасмурно
11 °C
Зельва
пасмурно
11 °C
Волковыск
пасмурно
11 °C
Мосты
пасмурно
11 °C
Дятлово
пасмурно
11 °C
Барановичи
пасмурно
10 °C
EUR 2.4695
USD 3.8534
RUB(100) 2.935
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 400 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 273,27 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 29 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

Зіма на Слонімшчыне: па старым Востраве гуляюць толькі сабакі. Фотарэпартаж

27 января 2021 19:25
Поделиться:
Сабакі на снезе

Сабакі на снезе

26 студзеня завіруха напоўніцу паказвала сябе цэлы дзень. Замеценыя дарогі. Захопленыя ў снежны палон вясковыя хаты, здаецца, не выдавалі прыкмет жыцця ў іх. Аднак і ў старой вёсцы Вострава на Слонімшчыне жыццё ў той дзень працягвалася.
Бягуць

Бягуць

Праўда, за паўгадзіны блукання ў другой палове дня па старым Востраве аўтар гэтых радкоў не ўбачыў ніводнага чалавека.

А вось хто быў рады сустрэчы з вандроўнікам на вясковай заснежанай вуліцы — дык гэта мама маленькага светлага сабачкі і ён сам.

Сабачая сям’я суправаджала мяне ўвесь час блукання ў адзін і ў другі бок вёскі. Здавалася, гэтыя меншыя нашы браты хацелі, каб я іх забраў з заснежанай вуліцы да сябе ў хату.

Але па выгляду яны не падобныя да бяздомных. А мяне чакала хуткая дарога. Да ўсяго, чалавек мусіць памятаць, што нясе адказнасць за ўсіх, каго прыручыў у сваім жыцці. Таму на развітанне я падзякаваў чатырохногім за кампанію — усё ж не так адзінока было блукаць па роднай вёсцы.

Сэлфі ў завіруху

Сэлфі ў завіруху

Наш канал в Telegram