Наверх
Слоним
пасмурно
14 °C
Зельва
пасмурно
14 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
15 °C
Мосты
облачно с прояснениями
15 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
15 °C
Барановичи
облачно с прояснениями
13 °C
EUR 3.1436
USD 2.6411
RUB(100) 3.4298
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

У Мастах спорт і выпіўка сумяшчальныя

31 января 2021 10:33
Поделиться:
Басейн у Мастах

Басейн у Мастах

Жанна Пяцэвіч, начальнік аддзела эканомікі райвыканкама, афіцыйна заявіла, што ў фізкультурна-аздараўляльным комплексе «Прынёманскі» (проста кажучы,у  басейне) распачаў працаваць салон прыгажосці.

Такіх устаноў у Мастах каля двух дзясяткаў. Сапраўдных спецыялістаў брак, і таму яны могуць працаваць на замову ў розных падобных установах.

Калі вярнуцца да бассейна, збудаванага ў 80-ыя гады, то яму даўно быў неабходны рамонт. Пошук грошай на тое цягнуўся дзясятак гадоў. Два гады назад з помпай адбылося яго адкрыццё. Нават вуліцу Зялёная, што побач, па якой два дзясяткі гадоў немагчыма было праехаць, напярэдадні заасфальтавалі.

Нягледзячы на тое, што былі абяцаны зніжкі па квітках пэўнай катэгорыі мастаўлян, абавязковыя абанементы, якія павінны выкупіць арганізацыі для сваіх супрацоўнікаў, а таксама прымусілаўка школьнікаў і спартоўцаў плаваць, — усе гэтыя захады не далі жаданых вынікаў.

Неўзабаве тое афіцыйна засведчыў намеснік старшыні Мастоўскага райвыканкама Міхаіл Жук. Выступаючы перад настаўніцкім калектывам СШ №3, ён зазначыў, што мастаўляне неахвотна наведваюць басейн.

Сітуацыя з басейнам знаходзіцца ў рэчышчы не аказання ўладамі належнай увагі спорту на самым першапачатковым узроўні. Для гэтага няма неабходнасці праводзіць паказушныя спартовыя спаборніцтвы, а патрэбна даць магчымасць тым, хто хоча прасоўваць на Мастоўшчыне спорт і тым, хто хоча ім займаць, мець добрыя стасункі, а не патрабаваць ад іх для сябе прыбытку.

Што датычыць ФАК «Прынёманскі», то тут, згодна са слоў  Пяцэвіч, неўзабаве з’явіцца кавярня. Хоць такім чынам уладам хочацца мець прыбытак. Маўляў, паплаваў дык «на грудзі» прымі.

Толькі, падаецца, што тым у басейн мастаўлян не заманіш. На сённяшні момант у Мастах ёсць дзве вядомыя кавярні і адзін рэстаран. Наведвальнікаў брак. Тым больш, што за 200 метраў ад будучай кавярні ўжо колькі дзясяткаў гадоў працуе ўстанова падобнага тыпу «Бярозка». І ў яе таксама праблемы з адсутнасцю наведвальнікаў.

Наш канал в Telegram