Наверх
Слоним
пасмурно
9 °C
Зельва
пасмурно
9 °C
Волковыск
пасмурно
8 °C
Мосты
пасмурно
8 °C
Дятлово
пасмурно
8 °C
Барановичи
пасмурно
8 °C
EUR 3.1436
USD 2.6411
RUB(100) 3.4298
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Слонімец Эдуард Сушынскі: “Я шчаслівы чалавек…” Заканчэнне

1 февраля 2021 19:27
Поделиться:
Эдуард Сушынскі

Эдуард Сушынскі паказвае публікацыі пра сябе ў друку

Сёння мы заканчваем расповед пра жыццё колішняга кіраўніка лясных гаспадарак на Палессі і сённяшняга слонімскага пенсіянера Эдуарда Францавіча Сушынскага.

Завяршэнне кар’еры: лепш сысці самому, чым дачакацца, калі цябе выганяць

— У Пінскім лясгасе я адпрацаваў да 1999 года, — працягвае расказваць Эдуард Францавіч. — Агульны мой дырэктарскі стаж на той час складаў ужо больш як 30 гадоў. І ў нейкі момант я вырашыў, што ўсё, хопіць. Лепш своечасова сысці з пасады самому, чым дачакацца, калі цябе выганяць. Здароўе яшчэ было ды ўжо не тое, што раней. А праца кіраўніка такога вялікага лясгаса вымагала немалога фізічнага і нервовага напружання. Карацей, напісаў заяву на звальненне. Праходзіць два месяцы, а міністр не падпісвае. Тады я напісаў другую заяву, калі быў на нарадзе ў Мінску, і пакінуў яе ў сакратаркі ў прыёмнай міністра… Тую заяву міністр падпісаў. Тады ўжо быў другі міністр па прозвішчы Зорын.

Пераезд у Слонім

Архіў публікацый і дакументаў Эдуарда Сушынскага

Архіў публікацый і дакументаў Эдуарда Сушынскага

— Як толькі звольніўся з працы, — распавядае былы дырэктар лясгаса, — то ў той жа год пераехаў з Пінска ў Слонім даглядаць маці.

— А як Ваша маці апынулася ў Слоніме?

— Гэта асобная гісторыя. Калі я яшчэ служыў у арміі, мая сястра выйшла ў Слонім замуж за Андрыеўскага, які працаваў на КПЗ у Альбярціне. А потым сястра пачала пісаць маці, каб і яна пераехала жыць у Слонім, бо інакш пагражала пакінуць мужа і вярнуцца дахаты. Так сястра і ўгаварыла бацькоў перабрацца ў Слонім і мяне звязала са Слонімшчынай.

Маці з бацькам купілі ў Альбярціне домік і жылі там, пакуль атрымалі гэтую кватэру. Я стараўся дапамагаць бацькам чым мог, калі працаваў. А калі ўжо працаваў дырэктарам лясгаса, то, канечне, добра мог дапамагчы.

Бацькаў дуб

Каля бацькавага дуба ў Альбярціне

Каля бацькавага дуба ў Альбярціне

— Мая маці Юзэфа Савельеўна Быліно пражыла 89 гадоў. Яна памерла ў 2001 годзе і пахавана на Альбярцінскіх могілках побач з бацькам Францам Іванавічам. Бацька працаваў біёлагам у васьмігадовай школе ў Альбярціне. І калі я прыехаў у Слонім, то былы дырэктар альбярцінскай васьмігодкі Іван Міхайлавіч Кобан расказаў мне, што 7 лістапада 1967 года бацька пасадзіў з вучнямі і настаўнікамі ў гонар 50-годдзя Кастрычніцкай рэвалюцыі дуб каля школы. Мяне гэта вельмі ўзрушыла. Я тады пайшоў па кабінетах дамагацца, каб тэрыторыю вакол дуба акультурылі і ўсталявалі інфармацыйную таблічку пра тое, хто і калі пасадзіў гэты дуб.

А дуб жа прыгажун! За 50 гадоў ён вырас на 1 метр у дыяметры. Цяпер каля царквы ў Альбярціне ля бацькавага дуба — зона адпачынку. Там ёсць лавачка. Усталявана інфармацыйна таблічка. Гэта вельмі прыгожае месца, — распавядае Эдуард Францавіч.

Жыццё пенсіянера: “Я шчаслівы чалавек…”

— Ужо 22 гады я жыву на пенсіі ў Слоніме. У 1968 годзе ўступіў у Пінску ў кампартыю, бо кіраўнік у той час не мог не быць камуністам. І часта ўспамінаю, як за адну ноч мяне ў 1985 годзе выключылі з партыі і знялі з пасады. А пазней усё ж узнавілі ў партыі і вярнулі на пасаду дырэктара Пінскага лясгаса, — працягвае ўспамінаць Эдуард Францавіч. — Тады я выдзеліў аўтобус лясгаса адной пінскай школе. Адбылася аварыя, у якой загінулі дзеці. Ні я ж быў у тым вінаваты. Але на бюро абкама партыі ў Брэсце ноччу мяне выключылі з партыі і знялі з пасады. Потым правялі разбіральніцтва, арганізавалі партсход. І вось на тайным галасаванні ўсе нашы леснікі прагаласавалі за тое, каб я застаўся ў партыі. Так мне вярнулі партбілет і пасаду. Я застаўся працаваць… А цяпер ажно не верыцца, што столькі гадоў ужо на пенсіі.

—І чым жывяце, чым займаецеся на пенсіі?

— Знаходжу сабе занятак. Раней і ў кабінеты да мясцовага начальства часта наведваўся, каб хоць якія праблемы добраўпарадкавання тэрыторый у Альбярціне вырашыць. Нешта ўдалося зрабіць, як з дубам бацькі. Нешта не ўдалося…

Францавіч

Францавіч

Яшчэ я ў сезон збіраю грыбы, чарніцы, журавіны ў нашых лясах. Як ляснік, разумею і ведаю, дзе што добра расце ў Альбярцінскім лясніцтве. Без занятку не сумую.

А наогул, я шчаслівы чалавек: у мяне двое дзяцей, пяць унукаў і адна праўнучка Міраслава. Хочацца пакінуць ім па сабе добрую памяць…

Наш канал в Telegram