
Кастусь Каліноўскі
2 лютага 1838 года ў вёсцы Мастаўляны Гродзенскага павета (цяпер Падляскае ваяводства Польшчы) нарадзіўся беларускі рэвалюцыянер-дэмакрат, публіцыст, адзін з кіраўнікоў паўстання 1863 года Кастусь (Вінцэнт-Канстанцін) Каліноўскі.
У 1862 годзе Кастусь Каліноўскі бываў на Слонімшчыне і распаўсюджваў тут сваю “Мужыцкую праўду”.