Наверх
Слоним
пасмурно
4 °C
Зельва
пасмурно
4 °C
Волковыск
небольшой дождь
1 °C
Мосты
небольшой дождь
2 °C
Дятлово
небольшой дождь
2 °C
Барановичи
пасмурно
6 °C
EUR 3.1403
USD 2.6398
RUB(100) 3.4181
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Інтэрнэт-махляры ўкралі ў айцішніка з Гродна 75 тысяч рублёў

6 февраля 2021 11:52
Поделиться:

Ілюстрацыйнае фота

Антырэкордам па суме перададзеных грашовых сродкаў махлярам назвалі праваахоўнікі нядаўні выпадак з 44-гадовым гродзенцам, які, да ўсяго, працуе ў сферы высокіх тэхналогій.

Трэцяга лютага яму патэлефанавалі па месэнджары. Назваліся супрацоўнікамі службы бяспекі банка і паведмілі, што была спроба спісання з яго рахунку грашовых сродкаў. Каб прадухіліць крадзеж, мужчыну прапанавалі перавесці грошы на рэзервовы рахунак. Той пагадзіўся і паведаміў махлярам нумар пашпарта і канфідэнцыяльныя дадзеныя, які даюць доступ да сродкаў на рахунку.

Махляры часткамі пераводзілі грошы. Перад кожнай транзакцыяй на тэлефон пацярпелага прыходзіў код-пацверджанне, які ні ў якім разе нельга было нікому паведамляць. Аднак мужчына перадаў коды зламыснікам.

У выніку з яго рахунку былі ўкрадзены 75 327 рублёў — гэта рэкордная сума ў Гродзенскай вобласці за ўвесь час, адзначае рэсурс абласной міліцыі.

Падманулі гродзенца, дарэчы, махляры з тэрыторыі Расіі.

Наш канал в Telegram