
Згарэлая хата Ілюстрацыйнае фота
За мінулыя суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся тры пажары, паведамляе МНС.
Вечарам 9 лютага ў Шчучыне ў двары шматпавярхрвіка гарэў легкавік Мазда-626. Агнём пашкоджаны маторны адсек машыны.
Тым жа вечарам у вёсцы Грабава Іўеўскага раёна падчас пажару ў хаце загінула яе гаспадыня 1943 года нараджэння.
У вёсцы Клімавічы Зэльвенскага раёна ў гадзіну ночы 10 лютага гарэла жылая хата. Пашкоджаны перакрыцці на плошчы 1 кв. метр.
Прычыны пажараў высвятляюцца.