
Пульхнаты снег
На паэтычнай хвалі
Пульхнаты снег зноў сцежкі засцілае,
Ішоў учора, сёння, будзе заўтра йсці.
Зіма ліміт свой снежны дабірае
І холаду — да самае касці!
А то былі падумалі ўжо людзі,
Што ў нас тут еўрапейская зіма.
Не, сёлета такой зімы не будзе,
Бо правіць баль сібірская зіма.
Заваліць снег нам вуліцы, дарогі,
Зноў будзем чысціць — больш няма каму.
Ніякай камунальнай дапамогі,
То хоць адзін паможам аднаму.
Бо колькі б люты ветрам не скуголіў,
Марозам з нас не выціскаў слязу,
Пяшчотны сакавік надзею змроіў,
Што нам яшчэ падорыць тут вясну…