
Каляндар для Якімавіч
“Са Святам, родная вёска! 8 чэрвеня 2021 г. вёсцы Якімавічы Слонімскага раёна — 480 год”, — чытаем на тытульнай старонцы каляндара, якая ўяўляе сабой каляровы фотаздымак, зроблены пры ўездзе ў Якімавічы.
Упершыню слонімская вёска Якімавічы згадваецца ў пісьмовых крыніцах у 1541 годзе. Пра гэта маецца інфармацыя ў ніжняй частцы каляндара, аздобленай двума фотаздымкамі з відамі вёскі і здымкам расколатага каменя.
Даведка: Якімавічы
У XVI стагоддзі згадваецца як сяло, прыватная ўласнасць у Слонімскім павеце Наваградскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Сяло Якімавічы (сучаснага Слонімскага раёна) ўпершыню згадваецца у матэрыялах судовай справы 1541 г., якая разглядалася Панамі Радай Вялікага Княства Літоўскага, а менавіта ў судовым дэкрэце 8 чэрвеня 1541 г. па справе пана Станіслава Збожнага Неміровіча з панам Янам Мікалаевічам Ільінічам аб маёнтку Міромін (Мурамін). Згодна з гэтымі матэрыяламі, Якімавічы з’яўляліся сялом, якое ўваходзіла ў Нагуеўскі дзясятак маёнтка Шылавічы. (Российский государственный архив древних актов. Ф. 389. Оп. 1 // Нацыянальны пстарычны apxiў Беларусі. Ф. КМФ-18. Воп. 1. Спр. 27. Арк. 63-65 адв.).
У 1569 годзе сяло, 3 службы, шляхецкая ўласнасць, уваходзіла ў маёнтак Шылавічы. У XVIII стагоддзі ў Слонімскім павеце.
У другой палове XIX стагоддзя вёска, прыватная ўласнасьць у Шылавіцкай воласьці, уваходзіла ў склад маёнтку Гавенавіцкае. Належала памешчыку Пуслоўскаму. У 1869 годзе налічвалася 160 жыхароў сялянаў-уласьнікаў. Працавала народная вучэльня, у якой навучылася 18 хлопчыкаў. У 1882 годзе заснавана шкіпінарнае прадпрыемства з паравым рухавіком. У 1884 годзе тут працавалі 8 рабочых. Паводле перапісу 1897 году 47 двароў, 300 жыхароў, меўся вадзяны млын, карчма, кузьня. Недалека ад вёскі знаходзіўся фальварак з такой самай назвай, у якім 1 двор, 26 жыхароў. У 1905 годзе ў вёсцы — 384 жыхароў, у фальварку — 7 жыхароў, на выселках — 11 жыхароў, ва ўрочышчы — 28 жыхароў, на лясной старажоўцы — 5 жыхароў.
З 1921 году ў складзе Польшчы. Уваходзіла ў Шылавіцкую гміну Слонімскага павету Наваградскага ваяводзтва. У 1921 годзе 39 двароў, 209 жыхароў.
З верасня 1939 году ў складзе БССР. З 12 кастрычніка 1940 году вёска ў Шылавіцкім, з 22 ліпеня 1966 году ў Жыровіцкім, з 6 жніўня 1979 году ў Вялікашылавіцкім сельсаветах.
Падчас Другой сусьветнай вайны ў красавіку 1943 г. у вёсцы партызанамі СССР была закатаваная сям’я Струпавец (забілі гаспадара Васіля, яго жонку Соф’ю, дзяцей Мікалая, Аркадзя, Міхаіла і Раісу). Партызаны абрабавалі хату і падпалілі. Выжыў паранены сын Васіль, які патушыў агонь у хаце. Ён застаўся інвалідам (вяскоўцы выратавалі яго — падабралі і адвезлі ў Слонім у шпіталь) і распавёў гісторыю гвалту сваёй сям’і.
Да 18 верасьня 2013 году вёска ўваходзіла ў склад Велікашылавіцкага сельсавету
Сёння в.Якімавічы па афіцыйных дадзеных налічвае 13 домаўладанняў 16 жыхароў, летам жыхароў і хат большае да 28 хат і 45 жыхароў. Вёска абслугоўваецца двойчы на тыдзень аўтакрамай, раз на тыдзень зімой і тры разы летам ходзіць аўтобус, устаноўлена 22 стацыянарных тэлефона, два разы на месяц прыязджае перасоўнае аддзяленне сувязі для аплаты камунальных паслуг і выплаты пенсій, раз у тыдзень прыязджае смеццявоз вывозіць смецце.