Наверх
Слоним
пасмурно
11 °C
Зельва
пасмурно
11 °C
Волковыск
небольшой дождь
12 °C
Мосты
пасмурно
11 °C
Дятлово
пасмурно
11 °C
Барановичи
пасмурно
10 °C
EUR 2.485
USD 3.9333
RUB(100) 2.8874
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 400 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 273,27 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 29 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

Стрэчанне – свята, калі Нябёсы і зямля злучаюцца

15 февраля 2021 15:29
Поделиться:
15 лютага праваслаўныя вернікі адзначаюць свята Стрэчанне (народная назва свята – Грамніцы). На працягу ўсяго тыдня царква ў сваіх набажэнскіх тэкстах будзе апяваць гэтую ўрачыстую падзею. Адданне свята здзейсніцца 21 лютага.

Аб свяце Стрэчання мы ўпершыню пазнаем з Евангельскага аповеду паводле Лукі. Святы апостал і евангеліст кажа, што пасля таго, як споўнілася сорак дзён ад моманту Нараджэння Госпада нашага Ісуса Хрыста Найсвяцейшая Дзева Марыя разам са святым Іосіфам прынеслі Боскае Немаўля з Віфлеема ў Іерусалім у храм Божы.

У храме

Зроблена гэта было па закону, які патрабаваў: “Калі жанчына зачне і народзіць немаўля мужчынскага полу, дык яна нячыстая будзе сем дзён; … на восьмы дзень абрэжацца крайняя плоць ягоная; і трыццаць тры дні павінна яна сядзець, ачышчаючыся ад крывей сваіх; ні да чога свяшчэннага не павінна дакранацца і да свяцілішча не павінна падыходзіць, пакуль не мінуцца дні ачышчэння яе”. (Лев. 12: 2-4).

Характэрна, што маці з сабой да храма прыносілі сваіх першынцаў, для прысвячэння Богу. Гэтага патрабавала ўказанне, дадзенае яшчэ прарокам Маісеем ва ўспамін таго, што Анёл Гасподзень, забіваючы Егіпецкіх першынцаў, пашкадаваў ізраільскіх немаўлят у ноч, калі яўрэі святкавалі Пасху і вышлі з Егіпту: «Аддавай Мне першынца з сыноў тваіх” (Зых. 22:29).

Спачатку ўсе першынцы мужчынскага полу мелі пераважнае права ў святарскай справе. Усё змянілася пасля таго, як знаходзячыся ў пустыні яўрэйскі народ, не дачакаўшыся сыходу Маісея з Сінайскай гары, зрабіў сабе залатога ідала ў выглядзе цяльца і стаў пакланяцца яму.

У пакаранне за гэта дзеянне ўсе першынцы згубілі сваю перавагу ў гэтым служэнні.
Немаўляты, якіх прыносілі бацькі, маглі быць выкупленыя пяццю сіклямі срэбра (дробная манета ў старажытным Ізраілі).

У кнізе Левіт гаворыцца, што пасля заканчэння дзён ачышчэння жанчына павінна прынесці гадавалае ягня на цэласпаленне і маладога голуба альбо галубку ў ахвяру за грэх. Калі ж не можа прынесці ягняці, дазвалялася ўзяць дзве галубкі альбо два маладыя галубы, “аднаго на цэласпаленне, а другога ў ахвяру за грэх, і ачысціць яе святар” (Лев. 12:6, 8).

Дакладна невядома, ці быў выкуплены Хрыстос. Евангеліст на гэта нам нічога не гаворыць.
Тым не менш, вядома, што з сабой Багародзіца прынесла дзве галубкі і двух птушанят галубіных – аднаго для цэласпаленне, другога – у ахвяру за грэх.

Сама Прачыстая не мела патрэбы ў ачышчэнні, але паколькі таго патрабаваў закон, яна пакорліва і цярпяліва падпарадкавалася яму.

Кожны момант падзеі Стрэчання Гасподня аднолькава важны і заслугоўвае да сабе ўвагі. У ім няма асоб безуважных, старонніх. Багародзіца прыносіць і аддае ў рукі архірэя Сына Божага, архірэй Яго прымае, старац Сімеон, “муж праведны і набожны, чакаючы суцяшэння Ізраілева”, прарочыць, а 84-гадовая ўдава святога жыцця Ганна ўсхваляе Таго, Хто даў усяму жыццё і цяпер безабаронна ляжыць на руках Сваёй Маці. Усе астатнія назіраюць за цудоўным з’яўленнем Выратавальніка ў храм Айца Нябеснага.

Свята, якое атрымала назву Стрэчанне, паходзіць ад славянскага слова “сустрэча”. Лічылася, што ў гэты дзень сустракаліся зіма з вясной. Нашы продкі назіралі за надвор’ем. Яны ведалі, што калі на Стрэчанне з дахаў капае, будзе яшчэ большая зіма. Калі ў гэты дзень не бачна сонейка – чакай моцных марозаў. Калі ж яно праглядвае з-пад хмар , то вясна не за гарамі. Уважліва сачылі за хатняй птушкай. Казалі, што калі курыца нап’ецца ля парога вады – вясна будзе ранняй і цёплай. Вялікую моц мелі свечкі, якія асвячаюцца ў гэта свята ў царкве.

Наш канал в Telegram