Наверх
Слоним
ясно
-4 °C
Зельва
ясно
-4 °C
Волковыск
небольшая облачность
-2 °C
Мосты
ясно
-3 °C
Дятлово
ясно
-3 °C
Барановичи
ясно
-5 °C
EUR 3.1197
USD 2.6105
RUB(100) 3.5091
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Аб’ект, запатрабаваны мастаўлянамі, на замку

16 февраля 2021 13:48
Поделиться:
Грамадскі туалет у Мастах

Грамадскі туалет у Мастах

Галоўная ёлка Мастоўшчыны заўжды паўстае ля стадыёна “Нёман”. Тут мастаўляне пасля хатняга застолля апоўначы гуртом збіраюцца адсвяткаваць прыход Новага года. Нягледзячы на каранавірус, сёлета традыцыя не адмянілася.

Звычайна ля ёлкі збіраецца некалькі соцень чалавек. Пасля застолля ў чалавека заўжды ўзнікаюць фізіялагічныя патрэбы. ЖКГ для той сітуацыі, як на здзекі, паставіла толькі адну кабіну.

Калі мужчыны сваю патрэбу могуць справіць на прыродзе, то дзеткам і жанчынам патрэбны неабходныя ўмовы: яны звязаны не толькі з этыкай, але і са здароўем.

Пасля святаў кабіну камунальнікі не прыбралі. Зараз усё наўкола засыпаў снег, але па слядах відаць, што да той установы, нягледзячы на такія пагодныя ўмовы, мастаўляне ідуць. Яны тым самым сведчаць пра сваю культуру, бо не гатовыя гадзіць дзе папала.

Магчыма, нехта палічыць тэму не актуальнай, але справа ў тым, што побач ёсць туалет. Ён разлічаны на жаночае і мужчынскае аддзяленне. Туалет дабротны. Яго адрамантавалі каля дзясятка гадоў таму назад.

ЖКГ тады зрабіла яго платным. Бізнэс гэтай арганізацыі на фекаліях мастаўлян не пайшоў. Установа была зачынена на ключ.

Такі вось яркі прыклад стаўлення кіраўніцтва раёна да дабрабыту і культуры грамадзян: прыперла, а не патрапіш куды трэба, бо замок, зловяць падчас спраўлення пільнай патрэбы ахоўнікі парадку — мала не падасца.

Наш канал в Telegram