
Дзмітрый Цеслянок
Суддзя суда Мастоўскага раёна Віталь Сініла прызнаў яго вінаватым і прызначыў штраф у 20 базавых адзінак.

Заява Цеслянка
Вывучаючы пратаколы мастоўскіх міліцыянтаў ды судовую справу, прыходзіш да недаўмення. Вось як пераводзіць на беларускую мову сваё прозвішча першы намеснік Мастоўскага РАУС Кірылаў. Чытаем у арыгінале: “Кірілаў і подпіс”.

Адказ Кірылава
У версе дакумента, які падпісаў Кірылаў, стаіць прозвішча заяўляльніка несапраўднае: заміж Цеслянку там напісана Цяслёнку. Тым самым “Кірілаў” паведамляў, што заява Цеслянка на супрацьпраўныя дзеянні лейтэнанта Жвірблі на імя начальніка мастоўскай міліцыі палкоўніка Шастака накіроўваецца ў суд як дадатак да адміністрацыйнай справы.
Напачатку разгляду справы суддзя падсуднаму паведаміў аб тым і сказаў, што ў гэты момант яна не будзе разглядацца, бо не аплачана дзяржпошліна.

Адказ суддзі
У судзе Кірылаў, які пераадрасаваў заяву Дзмітрыя сюды, выступаў як сведка. Суддзя на тыя акалічнасці не звяртае ўвагі.
Пасля суда Цеслянок плаціць дзяржпошліну суду за заяву. Аднак падчас перадачы квітанцыі ў суд яму кажуць, што справа разглядацца не будзе, а матывацыя будзе выслана поштай.