Наверх
Слоним
пасмурно
20 °C
Зельва
пасмурно
20 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
19 °C
Мосты
облачно с прояснениями
19 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
19 °C
Барановичи
пасмурно
19 °C
EUR 3.0606
USD 2.5215
RUB(100) 3.4062
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Слонімца выклікаюць у пастарунак за сацсеткі

18 февраля 2021 19:52
Поделиться:
Міхаіл Сошка

Міхаіл Сошка

У сераду, 17 лютага, Міхаілу Сошку патэлефанавалі з міліцыі і запрасілі на размову.

Кіраўніка Слонімскай філіі прафсаюза РЭП выклікаюць на гутарку, якая будзе тычыцца матэрыялаў, якія ён змясціў у сябе на старонках у сацсетках.

— Мне пазваніў следчы Адамчык і сказаў, што трэба прыйсці ва ўчастак. Ён паведаміў, што я змяшчаў у сябе на старонцы асабістыя дадзеныя ўдзельнікаў Усенароднага сходу і тых, хто фальсіфіцыраваў выбары. Гэтую інфармацыю я сапраўды выкладаў у Фэйсбук і Аднакласнікі, здаецца, яшчэ і ў Watsap… Што кіравала мной? Хацеў падзяліцца цікавай інфармацыяй. Тут жа нічога сакрэтнага няма. Калі гэта прадстаўнікі ад народа, то народ павінен ведаць, хто прадстаўляў іх інтарэсы. Так ці не? Якая тут тайна ці крыміналка? Каментароў я не пісаў, — пракаментаваў сітуацыю Міхаіл Сошка.

Зараз Міхаіл знаходзіцца ў вёсцы і даехаць да Слоніма ў бліжэйшы час не атрымаецца, таму папрасіў выслаць яму позву ў пастарунак на панядзелак.

Фота з архіва аўтара

Наш канал в Telegram