
Гарыць дом у Ашмянскім раёне
За мінулыя суткі ў Гродзенскай вобласці гарэлі 2 жылыя дамы, 2 чалавекі загінулі ў пажары, канстатуе МНС.

Пасля пажару
Ноччу 18 лютага ад агню ва ўласным доме ў аграгарадку Каменны Лог Ашмянскага раёна загінулі брат (1976 года нараджэння) і сястра (1983 года нараджэння). Іх абгарэлыя целы ратавальнікі знайшлі пад рэшткамі будаўнічых канструкцый.
Раніцай 17 лютага ў аграгарадку Лукі Карэліцкага раёна таксама гарэў жылы дом. Пашкоджаны перакрыцці і маёмасць.
Прычыны пажараў і гібелі людзей высвятляюцца.
Фота МНС