
Гарыць дом у Падбалоцці
Вечарам 18 лютага ў вёсцы Падбалоцце Зэльвенскага раёна гарэў жылы дом, паведамляе МНС.
У выніку пажару ў агні загінула гаспадыня хаты 1939 года нараджэння. Яе сын, 1973 года нараджэння, да прыезду ратавальнікаў самастойна пакінуў дом.
Мужчына шпіталізаваны з 1,2 ступені апёкам галавы. Яго стан здавальняючы.

Тушаць
Прычына пажару высвятляецца.
Усяго за мінулыя суткі на Гродзеншчыне адбылося 5 пажараў.
Фота МНС