Наверх
Слоним
переменная облачность
7 °C
Зельва
переменная облачность
7 °C
Волковыск
ясно
6 °C
Мосты
ясно
6 °C
Дятлово
ясно
6 °C
Барановичи
небольшая облачность
5 °C
EUR 2.5
USD 3.9265
RUB(100) 2.8944
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 400 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 273,27 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 29 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

У каталікоў пачаўся Вялікі пост

19 февраля 2021 9:30
Поделиться:
Попельная серада

Попельная серада

У сераду, 17 лютага, рыма-каталіцкія вернікі ўвайшлі ў перыяд Вялікага посту.

Традыцыйна падрыхтоўка да Вялікадня пачынаецца з Попельнай серады. У гэты дзень заходнія хрысціяне даюць абяцанне ўстрымлівацца, наносячы на лбе попелам знак крыжа — адсюль назва дня. Традыцыя сыходзіць з даўніх, старазапаветных часоў. У 2-й кнізе Царстваў гаворыцца: «І пасыпала Фамар попелам галаву сваю, і разадрала рознакаляровую вопратку, якую мела на сабе, і паклала рукі свае на галаву сваю, і так ішла і галасіла» (2 Цар. 13,19).

Пасыпанне галавы попелам існуе толькі ў рыма-каталіцкіх хрысціян.

Але чаму выкарыстоўваецца попел?
Згодна з Бібліяй, Бог стварыў чалавека з пылу зямнога, удыхнуўшы ў яго душу і жыццё (Быц. 2,7). Сінонімам попелу якраз і з’яўляецца пыл зямны, з якога створаны чалавек і ў які апошні ператворыцца пасля смерці. На яўрэйскай мове «прах» — «афар» — усё малое, пакорлівае. Таму пасыпанне попелам галавы азначае самапрыніжэнне перад Богам, напамін пра той агідны стан, у якім апынуўся праз сваю грахоўную прыроду і жыццё.

Цікава, што яшчэ ў першыя стагоддзі хрысціянства попел асацыяваўся са споведдзю. Да шостага стагоддзя ім пасыпалі тых, хто меў цяжкія грахі і выказваў пакаянне ў іх.

Толькі пасля шостага стагоддзя была ўведзеная традыцыя адпушчэння правінаў святаром. Блажэнны Папа Урабан ІІ «легалезаваў» памазанне попелам. Аднак паўсюдна пачынаць Вялікі пост у Попельную сераду сталі з 1570 года.

Што тычыцца самога посту, то ён больш мягчэйшы за пост у праваслаўных — забаронена ўжываць толькі мяса. Есці ўволю дазваляецца толькі адзін раз на дзень. Цяжарным, старым, дзецям і людзям, якія не могуць выконваць пост, дазваляецца яго не прытрымлівацца.

Ксёндз можа прызначыць справы міласэрнасці, часцей маліцца ці рабіць якія іншыя богаўшанаваныя справы.

Вялікдзень у гэтым годзе рыма-каталіцкія вернікі адзначаць 4 красавіка. У праваслаўных пост пачнецца праз месяц, у Чысты панядзелак, 15 сакавіка. Ён працягнецца да 1 траўня (Вялікдзень праваслаўныя адзначаць 2 траўня).

Наш канал в Telegram