Наверх
Слоним
ясно
0 °C
Зельва
ясно
0 °C
Волковыск
ясно
1 °C
Мосты
ясно
1 °C
Дятлово
ясно
1 °C
Барановичи
ясно
-0 °C
EUR 3.1529
USD 2.6073
RUB(100) 3.5453
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Эпідэмія сыходзіць, а безгаспадарлівасць і нехлямяжнасць застаюцца

22 февраля 2021 17:34
Поделиться:
Балоны каля мастоўскай лякарні

Балоны каля мастоўскай лякарні

На мінулым тыдні выпадкова патрапілася быць ля раённай лякарні. Пабачанае ўразіла і здзівіла. На відным месцы паўсюдна стаялі балоны ад звадкаванага кіслароду. Пэўна, іх дастаўлюць у ЦРБ для лячэння хворых на каранавівус.

Фотаздымкі сведчаць пра маштабы эпідэміі ў раёне.

Балоны ў лякарні

Акрамя маштабу віруса, у мастоўскай лякарні можна было пабачыць элементарныя парушэнні тэхнікі бяспекі. Балоны былі без заглушак і каўпакоў. Некалькі вентыляў было кепска закручана.

Без каўпакоў і заглушак

Зараз у паліклініцы наведвальнікаў шмат. Калі ў балоне засталіся рэшткі кіслароду ды яны выходзілі б вонку, то аматар пакурыць мог бы незнарок учыніць выбух.

Правілы бяспекі, прапісаныя даўным-даўно, кажуць наступнае:

”Балоны са сціснутым ці звадкаваным газам замацоўваюцца і размяшчаюцца так, каб яны не падвяргаліся механічным уздзеянням. Для перасцярогі выхаду газа з балона на бакавым штуцары вентыля балона ставіцца заглушка, а на балоны аб’ёмам 40 літраў і болей, акрамя таго, устанаўліваюцца засцерагальныя каўпакі. Балоны з газамі, якія захоўваюцца ў вертыкальным становішчы, з перасцярогі падзення ставяцца ў спецыяльна абсталяваных гнёздах ці агароджваюцца бар’ерамі”.

Наш канал в Telegram