
Віктар Марчык на мітынгу ў Слоніме ў 2017 годзе
У Слоніме 25 сакавіка плануецца правядзенне пікету да Дня Волі. Адпаведную заяўку ў Слонімскі райвыканкам днямі падаў Віктар Марчык.
Мэта пікету — выступіць за кансалідацыю грамадства, згуртавання беларускага народа на аснове ідэй суверэнітэту і незалежнасці краіны.
Для кансалідацыі беларускага грамадства ўдзельнікі пікету будуць патрабаваць свабоду палітвязням, правядзення ў 2021 годзе новых справядлівых прэзідэнцкіх выбараў, а таксама спынення прававога бязмежжа ў краіне.
Фота з архіва «ГС»