
Раніцай маці дзяўчынкі дастала з аптэчкі баначку таблетак, якія прапісаў дзіцяці доктар, і на 10 хвілін выйшла ў другі пакой. Калі жанчына вярнулася, то ўбачыла пустую ўпакоўку ад лекаў і дачку, якая гуляла побач, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Жанчына адразу выклікала хуткую дапамогу. Медыкі хутка прамылі дзяўчынцы страўнік. Шкоды здароўю не было. Дзяўчынка апынулася не па гадах камунікабельнай і развітай.
У інспекцыі па справах непаўналетніх Слонімскага РАУС патлумачылі, что цікаўнасць дзіцяці і мінутная няўвага яе маці маглі прывесці да бяды.
Дзяўчынка патлумачыла, што выпіла таблеткі з цікаўнасці і паабяцала, што так рабіць больш не будзе.