
Ілюстрацыйнае фота
Днём 23 лютага гарэў жылы дом у Ваўкавыску на вуліцы Арлоўскай Дывізіі, паведамляе МНС.
У выніку пажару ў агні загінуў гаспадар хаты.
У гэты ж дзень у Скідзелі на прыватным падворку на вуліцы Міхася Васілька цалкам згарэў легкавы аўтамабіль. Гарэў у гэты дзень легкавік таксама і ў Астраўцы на Усходняй вуліцы. Там агонь пашкодзіў ізаляцыю сілавога кабелю ў багажным адсеку і сам адсек.
Вечарам 23 лютага ў вёсцы Грынкі-1 Свіслацкага раёна гарэў жылы дом. Агнём пашкоджаны пасцельныя прыналежнасці, закопчаныя сцены і столь.
Прычыны пажараў высвятляюцца.