
Ілюстрацыйнае фота
Беларускі ўрад замарожвае цэны на 62 сацыяльна значныя тавары пастановай Савета міністраў №100 “Аб часовых мерах па стабілізацыі цэн на сацыяльна значныя тавары першай неабходнасці”.
Пастанова ўжо ўступіла ў законную сілу. У ёй пералічваецца 62 групы тавараў — хлеб, мяса, каўбасы, малако, смятана, тварог, сыры, бульба, кава, гарбата, соль, мыла ды іншыя, цэны на якія павінны заставацца да канца месяца нязменнымі.
У наступныя месяцы дазволена павялічваць цэны на гэту групу тавараў не больш чым на 0,2%.
Таксама складзены спіс з паўсотні сацыяльна значных лекаў — ад анальгіну да парацатамолу, — цэны на якія таксама рэгулюе пастанова Саўміна №100.