Наверх
Слоним
облачно с прояснениями
7 °C
Зельва
облачно с прояснениями
7 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
7 °C
Мосты
облачно с прояснениями
7 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
7 °C
Барановичи
пасмурно
7 °C
EUR 3.1186
USD 2.5864
RUB(100) 3.4027
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Сцеражыцеся!

26 февраля 2021 9:52
Поделиться:

Працуе "Амкадор" Ілюстрацыйнае фота

Сёння, 26 лютага, адзначаецца Адзіны дзень прафілактыкі вытворчага траўматызму.

Два чалавекі загінулі, сем атрымалі цяжкія пашкоджанні на прадпрыемствах Слонімскага раёна ў 2020 годзе.

Пры гэтым у пяці з сямі выпадкаў цяжкага траўміравання за наймальнікам віна адсутнічае, паведамілі з упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва Слонімскага райвыканкама.

За мінулы год мабільная група, якая была створана пры райвыканкаме для аказання практычнай і метадычнай дапамогі наймальнікам у пытаннях аховы працы, за 141 абследаванне ў 60 арганізацыях выявіла і прадухіліла амаль 1,5 тысячы парушэнняў заканадаўства аб ахове працы.

На будаўнічых аб’ектах і ў сельскагаспадарчых арганізацыях раёна колькасць невыканання нарматываў зменшылася, затое павялічылася адхіленняў у іншых арганізацыях раёна амаль на 15% (за 47 аглядаў знайшлі 390 парушэнняў).

Усяго за 2020 год на прадпрыемствах Гродзенскай вобласці загінулі 15 чалавек і 82 атрымалі цяжкія пашкоджанні.

Больш за трэць ад агульнай колькасці ахвяр зарэгістравалі ў арганізацыях сельскай гаспадаркі, 22% —  у суб’ектах малога прадпрымальніцтва і без ведамаснай падпарадкаванасці. У будаўніцтве каля 10% і 6 % — у ЖКГ.

Зварка

Найбольш ахвяр выпала на ўзрост ад 51 да 60 гадоў — 10 чалавек загінула і 30 атрымала цяжкія пашкоджанні. У той час як моладзь да 30 гадоў была больш асцярожнай і ўважлівай — 1 і 8 чалавек суадносна.

Самымі траўманебяспечнымі прафесіямі ў мінулым годдзе былі: рабочыя будаўнічых прафесій, кіроўца аўтамабіля і слесар па рамонту аўтамабіляў.

У гэтым годдзе, па аператыўнай інфармацыі на 19 лютага, ў арганізацыях Гродзенскай вобласці адбыліся і раследуюцца 5 няшчасных выпадкаў са смяротным зыходам і 8 — з цяжкімі пашкоджаннямі.

Наш канал в Telegram